Расейскі актор і спявак Дзмітрый Харацьян, які публічна падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны, стане вядоўцам цыклу перадачаў «Песни нашего двора» на беларускім дзяржаўным тэлеканале ОНТ. За працу яму заплацяць 291 595,2 рубля з бюджэту. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на звесткі дзяржаўных закупак.