Naviny

У Аб’яднаным пераходным кабінеце зменіцца прадстаўнік у моладзевай палітыцы

Прадстаўніца АПК у моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава выступае на другі дзень слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету Каардынацыйнай радай
Прадстаўніца АПК у моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава выступае на другі дзень слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінету Каардынацыйнай радай. Варшава, Польшча. 8 жніўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава абвясціла, што пакідае сваю пасаду. Часова яе абавязанні будзе выконваць першы намеснік Аляксей Грахоўскі, а кандыдатуру новага прадстаўніка прапануе Каардынацыйная рада. Пасля гэтага яе павінна зацвердзіць кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская.