Гэта класіка жанру: ён яе біў, яна трывала, потым трываць было немагчыма, яна пісала заяву ў міліцыю, а пазней – праз любую з мільёна прычынаў – забірала заяву, і ён працягваў яе збіваць. Мо спрацоўвалі ўгаворы і абяцанні выправіцца. Мо націскаў участковы міліцыянт ці яшчэ хтосьці ў міліцыі. Мо нават родныя заклікалі «не ламаць яму жыцця».