Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адпраўку ў войска «нядобрасумленных» удзельнікаў уборачнай кампаніі не варта разглядаць як пакаранне ці спосаб папоўніць армейскія шэрагі. Падчас працоўнай паездкі ў Берасце 30 ліпеня ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра магчымасць праверыць чалавека «на іншай працы».