Naviny

У Варшаве пройдзе выстава «2020: Гаворыць Менск» – пра беларускі мірны супраціў

Афіша выставы «2020: Гаворыць Менск»
Афіша выставы «2020: Гаворыць Менск». Крыніца: Музей Вольнай Беларусі

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве з 5 да 23 жніўня 2026 года будзе праходзіць выстава «2020: Гаворыць Менск», прысвечаная падзеям 2020-га і беларускай сталіцы, якая сталася галоўным героем беларускага мірнага супраціву.