Naviny

У доме, з якога спрабавалі скрасці мільёны, жыў былы выканаўчы дырэктар «Беларусбанку»?

Сейф у доме ў Навінках, які спрабавалі ўскрыць злачынцы
Сейф у доме ў Навінках, які спрабавалі ўскрыць злачынцы. Менск, Беларусь. 27 ліпеня 2026 года. Скрыншот: МВД Беларуси / Telegram

У менскіх Навінках са стралянінаю затрымалі злачынцаў, якія спадзяваліся скрасці з прыватнага катэджу ад 1,5 да 5 млн долараў. «Белсат» з кадраў МУС высветліў, пра які дом вядзецца гаворка, а BELPOL расказаў, хто жыў у гэтым доме.