Ёсць імавернасць, што Крэмль зноў вырашыць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну ці для ваенных правакацый у дачыненні да ЕЗ. У такім выпадку Польшча і NATO «адкажуць», сказаў віцэ-прэм'ер і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры TVP World.