рэпартаж

«36 гадоў беларускай незалежнасці». У Варшаве адбылася сустрэча з «дэпутатам незалежнасці» Лявонам Баршчэўскім

img
Лявон Баршчэўскі і Аляксей Ластоўскі падчас сустрэчы «36 гадоў беларускай незалежнасці» ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 27 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

27 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам і перакладчыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР XII склікання Лявонам Баршчэўскім. Да дыскусіі далучыліся доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Шадурскі і старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай, былы народны дэпутат СССР (1989–1991) і дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь XIII склікання Аляксандр Дабравольскі. Дзелімся цікавымі момантамі размовы.