Merkavanni

Нарды па-турэмнаму, або Як мы Нехце падарунак ляпілі

img
Лепка нардаў з хлеба. Фота аўтара

Усім па прывітанні, спадарства! Піша мне нядаўна Кашчэй (у свеце вядомы як Эдуард Пальчыс): «Паша-Паша, патрэбная дапамога. Хочам мы з Маленькім Ласём (у свеце вядомым як Ігар Лосік) зрабіць падарунак Нехце (у свеце вядомаму як Сцёпа Пуціла). Ды не просты, а тэматычны».