Analityka

У ЗША падрыхтавалі план на выпадак анексіі Беларусі Расеяй. Што прапануюць рабіць

Крэмль
Крэмль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Flickr / Andrei Zverev

Расея можа фармальна анексаваць Беларусь ужо цягам найбліжэйшых двух гадоў, калі палічыць, што гэтага патрабуюць ейныя інтарэсы бяспекі. Такі сцэнар разглядае амерыканскі дыпламат і эксперт у пытаннях Расеі Томас Грэям у мемарандуме для Рады міжнародных дачыненняў (Council on Foreign Relations, CFR). Гэта не прагноз і не афіцыйная пазіцыя ЗША, а рэкамендацыі Вашынгтону пра тое, як перадухіліць анексію або як рэагаваць на яе, калі яна ўсё ж адбудзецца.