Shuflyadka

Колькі ў Беларусі можна сёлета зарабіць на сабраных у лесе ягадах і грыбах? Параўналі цэны

Чарніцы на кірмашы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Чарніцы на кірмашы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Лета – гэта не толькі сезон адпачынкаў, але і «паляванне» на грыбы ды ягады. І беларусы актыўна хваляцца ў сацыяльных сетках сваімі ўловамі. Мы паглядзелі, ці магчыма сёлета зарабіць на здачы ўпаляванага дзяржаве і наколькі выгодней прадаць грыбы і ягады на рынку. А таксама здзівіліся, што беларусаў сталі непакоіць лясныя спатканні з мядзведзямі.