Naviny

Грамадзянін Узбекістану не змог знайсці працу ў Беларусі і вярнуўся дамоў з дапамогай амбасады

Грамадзянін Узбекістану (са схаваным тварам), якому амбасада дапамагла вярнуцца з Беларусі на радзіму
Грамадзянін Узбекістану (са схаваным тварам), якому амбасада дапамагла вярнуцца з Беларусі на радзіму. Фота: dunyo.info

Амбасада Узбекістану ў Беларусі надала консульскую дапамогу грамадзяніну сваёй краіны, які пасля няўдалай спробы працаўладкавацца застаўся без сродкаў для існавання, і паспрыяла ягонаму вяртанню на радзіму, пішуць узбекскія СМІ.