Міністэрства замежных справаў Літвы збіраецца дапоўніць Закон аб нацыянальных санкцыях новымі абмежаваннямі для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Гэта можа быць забарона на набыццё нерухомасці каля стратэгічных аб’ектаў і ўезд у Літву дзеячаў культуры, адукацыі і спорту, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію супраць Украіны, піша LRT.