36 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Беларуская ССР прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце. З 1991 да 1996 года гэтая дата святкавалася ў нашай краіне як Дзень Незалежнасці. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны.