Kamentar

Прасіць прытулку, ісці ў ЗСУ, з’язджаць у Польшчу: што рабіць беларусам без пашпартоў ва Украіне?

img
Беларускія пашпарты. Варшава, Польшча. 31 траўня 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Усё бліжэйшая дата, да якой замежнікам, у тым ліку беларусам, трэба абнавіць дазволы на жыхарства ва Украіне, – 4 жніўня. «Белсат» ужо пісаў пра тое, што праблема сур’ёзная і грамадзяне нашай краіны, у якіх скончыліся нацыянальныя пашпарты, рызыкуюць страціць дазвол на жыхарства. Пра шляхі выйсця з сітуацыі размаўляем з адвакатам, кіраўніком Камітэту рады адвакатаў Львоўскай вобласці, сябрам экспертнай рады пры ўпаўнаважаным Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Яўгенам Гушчанковым і з намесніцай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Анастасіяй Махамет.