Vajna

Расея абстраляла Запарожжа, Харкаўшчыну, Сумы і іншыя рэгіёны Украіны. Ёсць загінулыя

Наступствы ўдару па Запарожжы
Наступствы ўдару Расеі па Запарожжы ў ноч на 27 ліпеня 2026 года. Фота: ДСНС Запарожжа / Telegram

Уначы з 26 на 27 ліпеня Расея нанесла ўдары адразу па некалькіх рэгіёнах Украіны. На раніцу 27 ліпеня вядома пра як найменш двух загінулых і вялікую колькасць параненых.