Naviny

Рэжысёр Андрэй Кудзіненка вымушана ўцёк з Беларусі. Ягоныя мэсэнджары пад кантролем КДБ

Рэжысёр Януш Гаўрылюк разам з рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам
Рэжысёр Януш Гаўрылюк разам з рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам. Фота: Януш Гаўрылюк / Facebook

Рэжысёр фільмаў «Акупацыя. Містэрыі», «Масакра», сузаснавальнік фестывалю Bulbamovie, аўтар дакументальных фільмаў для «Белсату», дырэктар прыватнай кінашколы «КінаКалайдар» у Менску Андрэй Кудзіненка быў вымушаны ўцякаць з Беларусі, каб уратавацца ад пераследу з боку сілавікоў, паведаміў у Фэйсбуку ўвечары 26 ліпеня рэжысёр Януш Гаўрылюк.