У Варшаве 26 ліпеня прайшла цырымонія развітання з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец), якая памерла пасля года змагання з анкалагічнай хваробай 20 ліпеня. Спачатку ў касцёле Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў прайшла пахавальная Імша. Другая частка цырымоніі адбывалася ў Музеі Вольнай Беларусі. І там, і там сабраліся сотні людзей, якія прыносілі кветкі і згадвалі спадарыню Святлану добрымі словамі.
рэпартаж
«Яна да апошняга верыла, што будзе жыць». У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс