Naviny

Украіна заяўляла аб знішчэнні рэтранслятараў у Беларусі – МТС аднаўляе абсталяванне на Гомельшчыне. Што вядома

Абсталяванне МТС, якое патрабуе аднаўлення. Фота: Флагшток
Абсталяванне МТС, якое патрабуе аднаўлення. Фота: Флагшток

Мабільны аператар МТС абвясціў тэндар на будаўніча-мантажныя работы для аднаўлення адной з мабільных базавых станцыяў у Гомельскай вобласці. Да гэтага Украіна казала аб знішчэнні рэтранслятараў у Беларусі.