Naviny

«Гэта проста катастрофа». Уладзь Лабковіч пра масавыя адмовы беларусам у міжнароднай абароне ў Польшчы

img
Былы палітвязень, праваабаронца Уладзь Лабковіч на прэсавай канферэнцыі ў Вільні, Літва. 22 снежня 2025 года. Фота: Белсат

Польскія чыноўнікі ўсё часцей адмаўляюць беларусам у наданні міжнароднай абароны, бо сцвярджаюць, што інтэнсіўнасць рэпрэсіяў у Беларусі знізілася. Пры гэтым яны нібыта абапіраюцца на звесткі беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна». Як так сталася – у «Раніцы з «Белсатам» апавёў праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч.