Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што варта замарозіць вайну ва Украіне (як ён сказаў – «канфлікт») і вярнуцца да перамоваў, грунтуючыся на «стамбульскай формуле 2.0, бо там былі дасягнутыя істотныя вынікі». Так прэзідэнт Казахстану сказаў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Омску. Той прапанову Такаева ніяк не пракаментаваў, а толькі паабяцаў паразмаўляць пра гэта сам-насам.