Былая актывістка і спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава жыве ў Менску пад аховай КДБ і з пашпартам прыкрыцця – гэта пацвердзілі «Кіберпартызаны». Але ці быў яе пераход на бок рэжыму свядомым выбарам або вынікам жорсткага шантажу? Журналіст-расследавальнік і рэдактар The Insider Цімур Алеўскі ў інтэрв'ю Сяргею Пелясе аналізуе шпіёнскія схемы, кватэрныя афёры і ролю спецслужбаў: «Яны ўмеюць дамагацца ад людзей, у якіх ёсць за што зачапіцца, найбольш непрыемных рэчаў... Аднак у яе па-ранейшаму застаецца магчымасць расказаць, што насамрэч адбылося».