Naviny

Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, унеслі ў спіс «тэрарыстаў»

Анатоль Вайцяхоўскі
Анатоль Вайцяхоўскі. Фота: Анатолий Войтеховский / Facebook

Улады Беларусі 24 ліпеня адначасова абнавілі некалькі рэпрэсіўных спісаў. КДБ пашырыў пералік «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», МУС дадало новыя прозвішчы ў спіс «экстрэмістаў», а Міністэрства інфармацыі прызнала новыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкімі матэрыяламі».