Naviny

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які можа вырашыць праблему беларусаў з пашпартамі

Пашпарт грамадзяніна Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Пашпарт грамадзяніна Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны афіцыйна адказала на зварот грамадскага аб'яднання «Беларуская супольнасць Украіны» наконт сітуацыі беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Ведамства пацвердзіла: Дзяржаўная міграцыйная служба ўжо распрацавала асобны законапраект, які мусіць урэгуляваць дакументаванне замежнікаў, што не могуць атрымаць ці абмяняць пашпарты праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі.