У беларускай праваслаўнай царкве Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні маліліся за супакой душы пісьменніцы Святланы Курс. Таксама ўзгадалі беларускага вайскоўца і дзеяча эміграцыі Аляксандра Ружанцова, дзень памяці якога прыпадае на 23 ліпеня, журналіста Паўла Шарамета, рэжысёра Юрыя Хашчавацкага і іншых беларусаў, якіх, паводле настаяцеля парафіі Георгія Роя, аб'ядноўвала адно – любоў да Беларусі.