Kamentar

«Датычыць асобаў, якія пратэставалі ў 2020 годзе». Чаму беларусам у Польшчы адмаўляюць у міжнароднай абароне

Будынак Управы ў справе замежнікаў. Варшава, Польшча. 26 верасня 2024 года. Фота: Белсат
Будынак Управы ў справе замежнікаў. Варшава, Польшча. 26 верасня 2024 года. Фота: Белсат

Беларусам, якія ўдзельнічалі ў 2020 годзе толькі ў пратэстах і не выказвалі сваёй нязгоды з дзейнай уладай нейкім іншым чынам, нічога не пагражае на радзіме, лічаць у польскай Управе ў справе замежнікаў. Пра гэта «Белсату» там паведамілі, адказваючы на нашыя пытанні.