У другім квартале ўзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце ў Беларусі склаў 85,3 %. Гэта на 0,8 % больш, чым у красавіку – чэрвені 2025 года. Узровень беспрацоўя дасягнуў новага гістарычнага мінімуму – 2,1 %, што на 0,5 % менш, чым у другім квартале мінулага года, вынікае са звестак Белстату.