Паводле даследаванняў, на красавік гэтага года 79 % жыхароў Францыі падтрымалі забарону сацыяльных сетак для непаўналетніх, якім няма 16 гадоў. У Вялікай Брытаніі і Нямеччыне – каля 75 %, у Італіі і Іспаніі – каля 70 %, сярод палякаў «за» выказаліся крыху больш за палову апытаных, паведамляў Euronews. Пакуль ніхто не мае доказаў, што гэта спрацуе, аднак французы першымі ў ЕЗ ухвалілі рашэнне на заканадаўчым узроўні: верагодна, ужо восенню моладзь да 15 гадоў не зможа завесці акаўнты, а з 2027-га закрыюць раней створаныя старонкі. У Беларусі магчымыя забароны сацсетак для дзяцей і падлеткаў пакуль толькі абмяркоўвалі ў парламенце і ацэньваюцца хутчэй з недаверам. Тым не менш, пытанне трапіла ў інфапрастору дзяржаўных медыяў і прадстаўнікоў улады. «Белсат» паглядзеў, што пра гэта кажуць у нашай краіне, як і дзе гэта працуе ў свеце і як захаду ацэньваюць спецыялісты, якія працуюць з дзецьмі.