Kamentar

«У любы момант можа здарыцца непапраўнае – гінуць людзі». Ці варта беларусам ездзіць працаваць у Расею?

img
Людзі наведваюць Красную плошчу ў спякотны летні дзень у цэнтры Масквы, Расея. 1 ліпеня 2026 года. Фота: Kirill Kallinikov / Sputnik Moscow Russia / East News

Некалькі беларусаў пацярпелі ад атак украінскіх дронаў у Расеі. Гэта азначае, што ўмовы працы ў гэтай краіне для нашых грамадзянаў будуць усё больш рызыкоўныя. «Белсат» спытаў старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандра Ярашука пра тое, ці будуць беларусы ездзіць у РФ на заробкі ў ваенных умовах.