Вайна ў Іране і блакаванне Хурмузскай пратокі з аб’ектыўных прычынаў маглі б падняць цэннік на барэль нафты да небывалых 200–300 долараў. Аднак цэны надзіва залежныя ад навінаў: як толькі з’яўляецца надзея на спыненне канфлікту, рост цэнаў прыпыняецца.