Naviny

«Ці можна патэлефанаваць?» У Беларусі папярэдзілі пра новую схему махлярства

Міліцыянт запаўняе службовыя дакументы
Міліцыянт запаўняе службовыя дакументы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Беларусаў папярэдзілі пра новую схему махлярства. Злачынцы могуць папрасіць у незнаёмага чалавека тэлефон нібыта для тэрміновага званка, а затым атрымаць доступ да асабістых звестак уладальніка.