У Беларусі лічы цягам двух тыдняў закрылі тры крамы, якія гандлявалі прадукцыяй, так бы мовіць, з нацыянальным характарам: LSTR, Honar і Ragna. Да таго ж быў адменены найбуйнейшы беларускі фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд», а яшчэ раней скасавалі святкаванне Купалля ў Дукорскім маёнтку. То бок у нібыта незалежнай краіне ўлады мэтанакіравана нішчаць тое, што займаецца прамоцыяй спадчыны, якая і ёсць грунтам той самай незалежнасці.