рэпартаж

Другі дзень Tutaka: экватар фэсту – жывая гісторыя, дыскусіі і панк пад зорным небам

Людзі спяваюць каля вогнішча на фестывалі Tutaka. Гарадок, Польшча. 18 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Людзі спяваюць каля вогнішча на фестывалі Tutaka. Гарадок, Польшча. 18 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У суботу, 18 ліпеня, фестываль «Tutaka-2026: Свабодныя» ва ўрочышчы Барык на Падляшшы перасягнуў свой экватар. Другі дзень прынёс яшчэ больш драйву: насычаная культурніцкая праграма, актуальныя дыскусіі і незабыўная атмасфера. Расказваем і паказваем, чым жыў фэст за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.