рэпартаж

Tutaka-2026: «Мы беларусы, і мы – тут!»

Выступ гурта Rima на фестывалі Tutaka. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Выступ гурта Rima на фестывалі Tutaka. Гарадок, Польшча. 17 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У пятніцу, 17 ліпеня, на Падляшшы ва ўрочышчы Барык стартаваў фэст «Tutaka-2026: Свабодныя». Ён працягнецца тры дні. Расказваем, што адбывалася ў першы дзень і якія падзеі яшчэ чакаюць удзельнікаў.