Naviny

Журналіст Ігар Ільяш сустракае за кратамі другі дзень народзінаў. У яго моцна пагоршылася здароўе

Журналіст Ігар Ільяш у судзе
Журналіст Ігар Ільяш у судзе. Фота: pinkscarvesbelarus / Telegram

У журналіста Ігара Ільяша 18 ліпеня дзень народзінаў – яму спаўняецца 38 гадоў. Ужо другі год запар у гэты дзень палітвязень застаецца ў няволі.