Naviny

З пасады сыходзіць ключавы перамоўнік ЗША з Лукашэнкам, пры якім былі вызваленыя ў тым ліку Бабарыка, Калеснікава і Бяляцкі

Крыс Сміт побач з кіраўніком КДБ Іванам Церцелем падчас візіту ў Менск амерыканскай дэлегацыі на чале з адмысловым пасланнікам у справах Беларусі Джонам Коўлам. Менск
Крыс Сміт побач з кіраўніком КДБ Іванам Церцелем падчас візіту ў Менск амерыканскай дэлегацыі на чале з адмысловым пасланнікам у справах Беларусі Джонам Коўлам. Менск, Беларусь. 19 сакавіка 2026 года. Фота: «Пул первого» / Telegram

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ва Усходняй Еўропе Крыстафэр Сміт, які працаваў з беларускім кірункам і прыязджаў у Менск на перамовы з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, неўзабаве пакіне сваю пасаду.