У выдавецтве «Камунікат» стартавалі продажы кнігі «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». Гэта пераклад твора, які распавядае пра драматычнае жыццё беларускай меншасці ў Польшчы ў ХХ ст. Аўтарка Анэта Прымака-Онішк апавяла «Белсату» для чаго трэба ўздымаць траўматычныя ўспаміны сярод балючых рэаліяў ХХІ ст., навошта захоўваць ідэнтычнасць нават у неспрыяльных умовах, як трэба тлумачыць палякам пра жыццё беларусаў у Польшчы і чаму кожнаму эмігранту варта прачытаць ейную апошнюю кнігу.
Gistoryi
«У школе такога не казалі». Па-беларуску выйшла кніга пра трагедыю беларусаў Падляшша