Naviny

У ЗША арыштавалі цяжкахворую заяўніцу на прытулак з Беларусі

img
Кацярына Бартко перанесла анкалагічную аперацыю і цяпер перабывае ў іміграцыйнай турме ў ЗША. Фота: Дзмітрый Шышоў

Грамадзянку Беларусі Кацярыну Бартко, якая прасіла палітычнага прытулку ў ЗША, затрымала міграцыйная служба ICE. Жанчына мае цяжкае захворванне і залежыць ад лекаў пасля аперацыі на шчытападобнай залозе. Паводле ейнага партнёра, у ізалятары ёй не заўсёды выдаюць неабходныя прэпараты, што прывяло да пагаршэння стану здароўя.