Прапаганда пацвердзіла, што закрыццё крамаў, што прадавалі тавары з нацыянальным каларытам, – гэта спланаваная сілавікамі аперацыя, якая будзе працягвацца. Таксама прапагандысты прапануюць абмежаваць доступ да сацсетак. Калі закрыццё крамаў адбываецца ў адпаведнасці з поглядамі Аляксандра Лукашэнкі, то з сацсеткамі іншая сітуацыя, таму хутчэй за ўсё іх чапаць не будуць. Такім меркаваннем у эфіры «Белсату» падзяліўся палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі.