19 ліпеня а 22:00 паводле беларускага часу ў Новым Ёрку на стадыёне «Метлайф» пройдзе фінальны матч чэмпіянату свету па футболе. 82 500 гледачоў на арэне і мільёны онлайн будуць назіраць за змаганнем зборнай Іспаніі і Аргентыны за прэстыжны трафей. Мы пастараліся разабрацца, хто ж пераможа, на каго ставяць букмекеры і чаго найбольш чакаюць заўзятары: шоу Шакіры ў перапынку ці танец Доналда Трампа з кубкам свету ў руках.