У Беларусі б’юць трывогу ў сувязі з актыўнай дзейнасцю махляроў і імклівым павелічэннем росту кіберзлачынстваў. Інфармацыю з парадамі пра тое, як не зрабіцца ахвярамі маніпулятыўнай дзейнасці, змяшчаюць не толькі на сайтах раённых і гарадскіх адміністрацый, але нават і псіхіятрычных шпіталяў. Чаму людзі вядуцца на падман і што рабіць, каб не стацца ахвярай злачынцаў?