Naviny

З’явілася «пакаяннае відэа» ад імя ўзбекскага рабочага, які скардзіўся на ўмовы ў Беларусі

Кадры з відэа пра тое, што скаргі ўзбекаў на працу ў Беларусі «няправільна зразумелі»
Кадры з відэа пра тое, што скаргі ўзбекаў на працу ў Беларусі «няправільна зразумелі». Скрыншот: Migrantlar 24 / Telegram

Мужчына на ўзбекскай мове запэўнівае, што гэта ён распаўсюджваў відэа са скаргамі, але яго «не так зразумелі», а цяпер усё добра. Гэтыя кадры ў нечым падобныя да «пакаянных відэа», перанятых уладамі Беларусі ў чачэнскіх уладаў і бандытаў.