Kamentar

«Я б у лётчыкі пайшоў»..., але трэба заплаціць за паліва. Чаму навучанне пілота каштуе так дорага?

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі падчас заняткаў на трэнажоры. Фота: Павел Русак / Tochka.by
Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі падчас заняткаў на трэнажоры. Фота: Павел Русак / Tochka.by

Вучоба на пілота ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (БДАА) будзе каштаваць студэнту і ягоным бацькам амаль 237 тысяч рублёў, гэта больш за 82 тысячы долараў. Кошт навучання настолькі адрозніваецца ад усіх астатніх спецыяльнасцяў, што мы надумалі спытаць у ВНУ, чаму так дорага. Можа нейкая памылка?