Цяпер гатоўкі ў абарачэнні разам з пераводнымі дэпазітамі – Br 28,6 млрд, падлічыў Нацбанк. Гэта «хуткія» грошы, якія можна ў адзін дзень прынесці ў крамы ці абменнікі, і такія выдаткі ў выпадку крызісу толькі разгоняць інфляцыю з дэвальвацыяй.