Gistoryi

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі – яны не змогуць абнавіць ВНЖ

img
Людзі на назіральнай пляцоўцы на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры ў Кіеве, Украіна. 28 красавіка 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

У замежнікаў, якія пражываюць ва Украіне, засталося менш за месяц, каб падаць дакументы на абнаўленне часовых дазволаў на жыхарства. Зрабіць гэта трэба да 4 жніўня, у тым ліку беларусам. Тыя, у каго няма дзейнага пашпарту, не змогуць атрымаць ВНЖ (так званыя «посвідкі»), і стануць нелегаламі. Ці ёсць развязанне праблемы? Абмяркоўваем з беларускай, у якой вось-вось скончыцца пашпарт, прадстаўніком беларускай дыяспары Аляксеем Францкевічам ды кіраўніцай Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Святланай Шацілінай.