Першая ракетка свету Арына Сабаленка прыляцела на прыватным бізнес-джэце Gulfstream IV у Менск 14 ліпеня, каб адкрыць тэнісныя корты і правесці майстар-клас на тэрыторыі роднай школы. «Белсат» спытаў эксперта, што насамрэч можа азначаць такі адкрыты візіт топавай спартсменкі, якая дагэтуль ездзіла ў Менск толькі паўтаемна.