Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую сілавікі затрымалі на вуліцы. Без усялякіх тлумачэнняў яны правялі агляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі з яе сумкі кніжку. Пра гэта паведамілі «Белсату» відавочцы інцыдэнту. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай. Гэтым разам абышлося без дастаўкі пенсіянеркі ў дзяжурную частку РУУС, але кніжку міліцыянты вярнуць адмовіліся.
Naviny
Ніну Багінскую зноў затрымлівалі