Kamentar

Чарговая касметычная захада? Навошта дазволілі ўладкоўваць на працу некаторых студэнтаў і ці дапаможа гэта рынку працы?

Настаўніца ў дзіцячым садку
Настаўніца ў дзіцячым садку. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Студэнтам пасля другога і трэцяга курсаў дазволілі ўладкоўвацца на працу паводле большага ліку спецыяльнасцяў. На сярэдзіну ліпеня ў Рэспубліканскім банку амаль 132 тысячы вакансіяў і толькі каля 23 тысячаў рэзюмэ. «Белсат» паглядзеў, колькі ёсць прапановаў, на якія цяпер можна адклікацца з няскончанай вышэйшай адукацыяй, і запыталі эксперта, наколькі гэта можа дапамагчы закрыць патрэбы ў спецыялістах.