Naviny

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месцаў зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек. Такім чынам, у краіне на сённяшні дзень такі статус маюць 860 чалавек.