Kamentar

Шок, звон у галаве і заява ў паліцыю: Герасіменя пра напад у Варшаве

Аляксандра Герасіменя. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Аляксандра Герасіменя. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Беларуская плыўчыха, трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя пракаментавала напад, які здарыўся з ёю 10 ліпеня на аўтавакзале Warszawa Zachodnia ў Варшаве. Спартоўка падала заяву ў паліцыю, прызнаецца, што не ведае, хто і чаму яе ўдарыў, і спадзяецца, што нападніка знойдуць.